Этгар Керэт

Этгар Керэт
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 жніўня 1967(1967-08-20)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Шыра Гефен[d]
Дзеці Lev Keret[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, драматург, педагог, кінарэжысёр, паэт, акцёр
Гады творчасці з 1992
Прэміі
Узнагароды
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры
Подпіс Выява аўтографа
etgarkeret.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этгар Керэт (іўр.: אתגר קרת; нар. 20 жніўня 1967, Рамат-Ган) — ізраільскі пісьменнік, сцэнарыст і драматург. Піша на іўрыце.

Нарадзіўся і вырас у Рамат-Гане, Ізраіль у сям'і Эфраіма і Арэны Керэт, польскіх яўрэяў, якія перажылі Халакост. Жыве ў Тэль-Авіве. Жанаты з актрысай Шырай Гефен, мае сына. Выкладае ў Тэль-Авіўскім універсітэце і ўніверсітэце Бэн-Гурыёна.

Лаўрэат прэміі прэм'ер-міністра Ізраіля (1998), кавалер французскага ордэна мастацтваў і літаратуры (2010). У красавіку 2016 года наведаў Мінск, выступаў перад беларускімі чытачамі[3].

Аўтограф Керэта, дадзены на з'ездзе пісьменнікаў у Іерусаліме, 2010.

Творчасць Этгара Керэта характарызуюць як постмадэрнісцкую, часта заснаваную на абсурдзе і іроніі. Яго мова простая, блізкая да гутарковай, не цураецца слэнгу. Асноўны жанр — кароткае апавяданне. Характэрная пазіцыя апавядальніка — пазіцыя старонняга назіральніка, наіўнага дзіцяці, няўдачніка. Свет яго твораў часта адначасова фантастычны і паўсядзённа-банальны. Этгар Керэт паўплываў на творчасць маладзейшых ізраільскіх пісьменнікаў. Дзякуючы яму ўзрасла папулярнасць жанру апавядання ў ізраільскай літаратуры.

Паводле беларускай літаратурнай аглядальніцы Насты Грышчук, «у прозе Керэта смех не з’яўляецца самамэтай. Для яго іронія і самаіронія (другой, здаецца, нават больш) з’яўляюцца адначасова і падмуркам, і шчытом [...] Гатоўнасць (аўта)героя Этгара Керэта сустрэць усякае выпрабаванне з усмешкай нагадвае нашага Несцерку»[4].

Першая кніга Этгара Керэта, «Трубы», выйшла ў 1992 годзе. Агулам у Этгара Керэта выйшла 4 зборнікі апавяданняў, 2 кнігі коміксаў і кніга для дзяцей. Яго апавяданне «Сірэна» уключана ў абавязковую праграму па літаратуры. Ізраільская газета «Едыёт Ахранот» назвала кнігу Керэта «Туга па Кісінджэры» ў ліку пяцідзесяці найзначнейшых твораў ізраільскай іўрыцкай літаратуры. Творы Керэта перакладаліся на англійскую, іспанскую, беларускую і звыш 30 іншых моў[5].

Кіно, тэлебачанне, тэатр

[правіць | правіць зыходнік]

У 1993 годзе Этгар Керэт атрымаў першы прыз на тэатральным фестывалі ў Ака за мюзікл «Аперацыя Энтэбе». Ён напісаў сцэнарыі для некалькіх сезонаў сатырычнай тэлеперадачы «Камерны квінтэт» і шмат кароткаметражных фільмаў. Адзін з іх, «Каралева Чарвякоў» (Skin Deep, 1996) атрымаў прыз Ізраільскай кінаакадэміі і заваяваў першае месца на Мюнхенскім фестывалі школ кіно. Па апавяданні Керэта знята чорная рамантычная камедыя «Самазабойцы: Гісторыя кахання»[6] (2006), якая заваявала 9 узнагарод на розных кінафестывалях. У 2007 годзе Керэт разам з жонкай паставіў фільм «Медузы»[7], які атрымаў «Залатую Камеру» на Канскім кінафестывалі. У 2009 годзе выйшаў ізраільска-аўстралійскі поўнаметражны мультфільм «9,99$»[8] па сцэнарыі Керэта.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]

Паасобныя творы перакладалі П. Касцюкевіч, В. Рубінчык і С. Шупа.

  • Керэт Э. Вожык, які хацеў абрабаваць банк: (апавяданне) / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча // «Мы яшчэ тут!» Вып. XXI, верас. 2006.
  • Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча. — Мінск, 2007.
  • Керэт Э. «Адыдасы» // Бабілёнская бібліятэка. Мн., 2007.
  • Керэт Э. Дрэнная карма; Сырэна; Мужчынка // Чалавек, які скраў Сцяну Плачу: 15 ізраільскіх апавяданняў у перакладах Паўла Касцюкевіча. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2009. — 207, [1] с.
  • Керэт Э. Раптам стук у дзверы / Пер. з іўрыту П. Касцюкевіча і С. Шупы. — Логвінаў, 2016. — 224 с.
    • «Дзеяслоў» № 1(86), 2017.
  • Керэт Э. Сем добрых гадоў / Пер. з іўрыту С. Шупы. — Вільня: Logvino Literatūros namai, 2016. — 232 с. — ISBN 978-609-8147-55-1
  • Керэт Э. Радасныя дні народзінаў: (апавяданне) / Пер. з іўрыта В. Рубінчыка — Эл.версія: [1]

Зноскі