Этналагічны місіянерскі музей (італ.: Museo missionario etnologico) — адзін з музеяў Ватыкана.
Першая экспазіцыя музея была створана ў 1926 годзе па загаду Папы Пія XI і размясцілася ў Латэранскім палацы (да 1963 года), затым Папа Павел VI перанёс яе ў Ватыкан, у новы будынак. Першапачаткова ў калекцыі музея знаходзілася каля 40.000 экспанатаў, пазней адмысловая камісія адабрала да 100.000 аб'ектаў з усяго свету для папаўнення экспазіцыі.
У музеі прадстаўлены экспанаты, якія ілюструюць рэлігійныя культы розных краін (КІтай, Карэя, Тыбет і Манголія, Японія, Афрыка, Амерыка, Акіянія).