Этнаплюралізм

Этнаплюралізм — канцэпцыя, распрацаваная Хенінгам Эйхбергам, якая выступае ў абарону этнакультурнай разнастайнасці ў сусветным маштабе, але крытыкуе культурную разнастайнасць (мультыкультуралізм) у кожным канкрэтным грамадстве[1]. Этнаплюралізм зарадзіўся ў 1970-я гг. у асяроддзі новых правых. Этнаплюралізм прадугледжвае права народа на тую ці іншую тэрыторыю, што з'яўляецца адгалоскам ідэі геапалітыкі і жыццёвай прасторы. У адрозненне ад нацыяналізму «старых правых» этнаплюралізм не прадугледжвае шавінізму, бо ў ім зацвярджаецца прынцып «роўныя, але асобныя».

Левыя радыкалы сцвярджаюць, што этнаплюралізм з'яўляецца эўфемізмам і прыкрыццем для палітыкі сегрэгацыі.

Зноскі