Этылендыямі́н, 1,2-дыямінаэтан Н2NCH2CН2NH2 — арганічнае злучэнне класа амінаў, першасны аліфатычны дыямін.
Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Дыміць на паветры. Моцная аснова. Малекулярная маса 60,099 а. а. м.. Тэмпература плаўлення 10,9 (8,5[1]) °С, тэмпература кіпення 117 °C. Шчыльнасць 0,899 (0,8977[1]) г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). З вадой утварае азеатропную сумесь.
Этылендыямін атрымліваюць узаемадзеяннем дыхлорэтану з аміяком пры тэмпературы 100 °C або каталітычным гідрыраваннем сумесі монаэтаноламіну з аміяком пры тэмпературы 150—230 °C. Таксама этылендыямін утвараецца непасрэдна з этылену і аміяку або з мурашынага альдэгіду, аміяку і сінільнай кіслаты (HCN) ў прысутнасці каталізатара[1].
Этылендыямін выкарыстоўваецца ў якасці пластыфікатара фенола-фармальдэгідных смол, стабілізатара змазачных масел, у вытворчасці поліурэтану. Таксама выкарыстоўваецца ў вытворчасці этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты, фунгіцыдаў, лекавых сродкаў і інш.
Этылендыямін таксічны. Раздражняе скуру, слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, пашкоджвае печань.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рэчыва}}. |