Эфект матыля![]() | |
---|---|
англ.: The Butterfly Effect | |
![]() | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][3][4], фэнтэзійны фільм[5][6], крымінальны трылер[d], драматычны фільм[7][8] і псіхалагічны фільм-трылер[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | BenderSpink[d], FilmEngine[d] і Katalyst Films[d] |
Працягласць | 120 ± 1 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 22 студзеня 2004[1], 26 жніўня 2004[2] і 2004 |
Наступны фільм | The Butterfly Effect 2[d] |
IMDb | ID 0289879 |
Афіцыйны сайт |
«Эфект матыля» (англ.: The Butterfly Effect) — амерыканскі фільм 2004 года. У галоўных ролях задзейнічаны Эштан Кутчэр і Эмі Смарт. Сцэнарый адсылае да паняцця эфекта матыля з тэорыі хаосу. Карціна была намінаваная на прэмію «Сатурн» у катэгорыі «Найлепшы навукова-фантастычны фільм».
Па меры сталення Эван Трэборн і яго сябры (Лені, брат і сястра Келі і Томі Мілеры) перажывалі цяжкія псіхалагічныя траўмы, у выніку чаго ў Эвана часта здараліся правалы памяці. Джордж Мілер (Эрык Штольц), Бацька Келі і Томі прымушаў дзяцей і Эвана да здымак у дзіцячай парнаграфіі; Эвана амаль задушыў бацька Джэйсан Трэборн (Кіт Рэні), якога затым забілі ахоўнікі; гуляючы з дынамітам, Лені выпадкова забіў маці і яе маленькую дачку; Томі жыўцом спаліў сабаку Эвана.
Праз сем гадоў, забаўляючы дзяўчыну ў пакоі інтэрната, Эван выяўляе, што калі чытае свае падлеткавыя дзённікі, можа падарожнічаць ў часе і змяняць мінулае. Яго падарожжа ў часе тлумачаць частыя правалы памяці, якія ён адчуваў у дзяцінстве, паколькі гэта былі моманты, калі яго дарослая асоба захапіла яго свядомасць, напрыклад, калі бацька душыў яго, зразумеўшы, што ў Эвана таксама ёсць здольнасць падарожнічаць у часе. Аднак у яго перагледжанага выбару ёсць наступствы, якія рэзка змяняюць цяперашняе жыццё. Напрыклад, яго таймлайн прыводзіць да альтэрнатыўных версій будучыні, у якім ён аказваецца то студэнтам каледжа, то зняволеным, які трапіў у турму за забойства Томі, то бязрукім інвалідам-калясачнікам. У рэшце рэшт ён разумее, што, нягледзячы на добрыя намеры выправіць мінулае, яго дзеянні прыводзяць да непрадбачаных наступстваў, ад якіх жудасна пакутуе ён сам або хто-небудзь з яго сяброў. Больш за тое, перажыванне новых успамінаў за дзясяткі гадоў з альтэрнатыўных часовых ліній выклікае ў яго пашкоджанне мозгу і моцныя насавыя крывацёкі. У рэшце рэшт Эван прыходзіць да высновы, што ў яго і яго сяброў ніколі не будзе добрай будучыні, пакуль ён працягвае змяняць мінулае, і разумее, што не дапамагае ім, а прычыняе боль.
Далей версіі фільма разыходзяцца.
У пракатнай версіі Эван глядзіць відэа, як упершыню знаёміцца з Келі. Ён вяртаецца ў гэты момант і замест звычайнага знаёмства кажа Келі: «Я цябе ненавіджу, і калі ты яшчэ раз да мяне падыдзеш, я заб’ю цябе і тваю чортаву сям’ю». Келі плача і ўцякае. Далей ідуць кадры, з якіх зразумела, што Келі і Томі засталіся жыць з маці пасля разводу з Мілерам-старэйшым.
Эван прыходзіць у сябе ў інтэрнаце, дзе жыве з Лені: ні ён, ні Лені не знаёмыя ні з Келі, ні з Томі. Эван разам з Лені спальвае дзённікі, заяўляючы, што разабраўся ў сабе. У канцы фільма Эван, які стаў паспяховым псіхолагам, ідзе па Нью-Ёрку і сустракае сталую Келі. Затым ідзе адзін з варыянтаў заканчэння фільма:
У рэжысёрскай версіі Эван глядзіць відэа, дзе яго маці рыхтуецца нараджаць. Эван забівае сябе ва ўлонні маці, абматаўшы і зацягнуўшы вакол горла пупавіну[17].
Акцёр | Роля |
---|---|
Эштан Кутчэр | Эван Трэборн |
Эмі Смарт | Келі Мілер |
Элдэн Хэнсан | Лені |
Уільям Лі Скот | Томі Мілер |
Джон Патрык Амедоры | Эван у 13 гадоў |
Ірэн Гаравая | Келі ў 13 гадоў |
Кевін Шміт | Лені ў 13 гадоў |
Джэсі Джэймс | Томі ў 13 гадоў |
Логан Лерман | Эван у 7 гадоў |
Сара Відоўз | Келі ў 7 гадоў |
Джэйк Кезэ | Лені ў 7 гадоў |
Кэмеран Брайт | Томі ў 7 гадоў |
Кевін Дзюранд | Карлас, сукамернік Эвана |
Мелора Уолтарс | Андрэа, маці Эвана |
Эрык Штольц | Джордж Мілер, бацька Келі і Томі |
Калум Кіт Рэні | Джэйсан, бацька Эвана |
Ітан Саплі | Тампер |
У рэжысёрскай версіі фільма прысутнічаюць сцэны, выразаныя з фінальнай версіі[18]: