Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 90—120[1] см са стрыжнёвым карэнішчам. Сцябло прамое, разгалінаванае, зялёнага колеру з карычневымі штрыхамі. Лісце простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, на доўгіх чаранках, зубчастае па краі, звужанае да чаранка. Сцябловае — сядзячае, чаргаванае, ланцэтнай формы, шурпатае. Суквецце — кошык дыяметра да 5 см і болей. Язычковыя кветкі пурпуровага колеру, трубчастыя — чырвона-карычневыя. Плод — сямянка з чубком.