Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
20 снежня 1980[1][2][…] (43 гады)
|
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Англія | ||||||||||||||||||
Рост | 210 см | ||||||||||||||||||
Вага | 103 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Чэлсі | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э́шлі Коўл (англ.: Ashley Cole; нар. 20 снежня 1980, Стэпні, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст (левы абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2001—2014), разам з якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах свету і Еўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за лонданскія «Арсенал» і «Чэлсі».
У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Чэлсі».
З юнацкага ўзросту гуляў у «Арсенале». Пачынаў у якасці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 года супраць «Мідлсбра». Заключыў прафесійны кантракт 25 лютага 2000 года. Для атрымання гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клуб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клубу захаваць месца ў лізе. Пасля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсенала» Сілвінью ўвосень 2000 года быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесніў бразільца з асноўнага складу.
У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клуб без апавяшчэння кіраўніцтва «Арсенала». Камісія Прэм’ер-лігі прызнала яго віну і 2 чэрвеня 2005 года аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной з лонданскіх гасцініц з Жазэ Маўрынью. Пададзеная ў жніўні апеляцыя была адхілена, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваны клуб «Чэлсі» і сам Жазэ Маўрынью на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.
Нягледзячы на жаданне пакінуць «Арсенал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 года з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галаса з даплатай у £5 млн.
7 ліпеня 2014 года Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[3][4]. Аднак замацавацца ў аснове рымскага клуба не здолеў. Улетку 2015 года галоўны трэнер рымлян Рудзі Гарсія абвясціў, што больш не разлічвае на Коўла, і той не быў уключаны ў заяўку на сезон, але застаўся ў клубе. 19 студзеня 2016 года Коўл афіцыйна разарваў кантракт з «Ромай»[5].
27 студзеня 2016 года было абвешчана аб пераходзе Коўла ў амерыканскі клуб «Лос-Анджэлес Гэлаксі»[6]. У студзені 2019 года вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком клуба «Дэрбі Каўнці»[7], які ўзначальваў былы партнёр Коўла па «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
У жніўні 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].
З 2019 года стаў працаваць трэнерам у клубнай акадэміі лонданскага «Чэлсі». У ліпені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевай зборнай Англіі з захаваннем пасады ў «Чэлсі». У лютым 2022 года стаў памочнікам новага галоўнага трэнера «Эвертана» Фрэнка Лэмпарда. Быў звольнены разам з Лэмпардам у студзені 2023 года[9].
У красавіку 2023 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Лэмпарда ў «Чэлсі»[10].
«Арсенал»:
«Чэлсі»: