Эшлі Тысдэйл | |
---|---|
англ.: Ashley Tisdale | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Christopher French[d][3] |
Дзеці | Jupiter Iris French[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтар-выканаўца, актрыса агучвання, кінаактрыса, тэлеактрыса, блогер, выканаўчы прадзюсар |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка, данс-поп[d], тын-поп[d] і disco-pop[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
ashleytisdale.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эшлі Мішэль Тысдэйл (англ.: Ashley Michelle Tisdale; нар. 2 ліпеня 1985 года, Уэст Дыл, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканская актрыса, спявачка і тэлевізійны прадзюсар. Тысдэйл стала першай артысткай, якая дэбютавала ў Billboard Hot 100 з двума песнямі адначасова на тыдні 12 лютага 2006 года, з песнямі What I’ve Been Looking For і Bop to the Top, якія ўваходзяць у саўндтрэк «Класны мюзікл».
Пасля яе першага з’яўлення ў фільме «Класны мюзікл», яна падпісала кантракт з Warner Bros. Records і пачала сольную музычную кар’еру. Яе дэбютны альбом Headstrong быў выпушчаны ў лютым 2007 года, дэбютаваўшы № 5 у амерыканскім чарце з 64 000 прададзенымі копіямі на першым тыдні, і потым быў сертыфаваны як залаты па дадзеных Recording Industry Association of America. Другі студыйны альбом Guilty Pleasure быў выпушчаны ў 2009 годзе. У Тысдэйл таксама была знакамітая роля агучвання Кендэс Флін у мультсерыяле «Фінес і Ферб» на Disney Channel, а таксама галоўная роля ў тэлевізійным фільме 2008 года «Скрозь аб’ектыў» і ў мастацкім фільме «Прышэльцы на гарышчы» ў 2009 годзе.