Славутасць | |
Эўбюры | |
---|---|
англ.: Avebury | |
51°25′43″ пн. ш. 1°51′15″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Сайт | nationaltrust.org.uk/ave… |
Аб’ект Сусветнай спадчыны | |
Stonehenge, Avebury and Associated Sites (Стоўнхендж, Эўбюры і звязаныя помнікі) |
|
Спасылка | № 373 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en) |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iii |
Рэгіён | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Уключэнне | 1986 (10-я сесія) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эўбюры (Avebury) — брытанскі хендж; найбуйнейшае рытуальнае эбудаванне ў Еўропе[2].
Знаходзіцца каля г. Марлбара, на поўдні Англіі. Плошча каля 11,5 га, абкружана ровам і насыпам з 4 сіметрычнымі выхадамі. Уздоўж унутранага краю рова пастаўлены пліты з пясчаніку, у цэнтры — два кальцы з камянёў (дыяметр 91,4). Унутры кольцаў камянёвыя кладкі, адна з іх нагадвае літару «V». Каля паўднёвага ўваходу пачынаецца алея менгіраў (2 паралельныя рады камянёў), якая цягнецца да рытуальнай пабудовы на Овертан-Хіле. На тэрыторыі Эўбюры выяўлены паселішча, пахаванні, фрагменты керамікі неаліту і бронзавага веку. Помнікі складаюць адзіны археалагічны комплекс.