Еўдокс Кнідскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 408 да н.э.[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 355 да н.э.[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Aeschines of Cnidus[d][3][4] |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік, філосаф, географ |
Навуковая сфера | матэматыка і астраномія |
Вядомыя вучні | Menaechmus[d][5], Dinostratus[d], Chrysippus of Cnidos[d] і Callippus of Cyzicus[d] |
![]() |
Эўдокс Кнідскі (Εὔδοξος ὁ Κνίδιος; каля 408 — каля 355 да н.э.), старажытнагрэчаскі матэматык і астраном.
Вандраваў па Грэцыі і Егіпце, потым пасяліўся на радзіме ў г. Кнід (Малая Азія), дзе заснаваў школу матэматыкаў і астраномаў. Упершыню даў агульную тэорыю прапорцый (выкладзена ў 5-й кнізе «Асноў» Эўкліда). Паводле сведчання Архімеда, Эўдоксу належыць прыём доказу метадам вычэрпвання. У астраноміі зрабіў адну з першых спроб пабудовы тэорыі руху планет. Творы Эўдокса Кнідскага да нас не дайшлі.