Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Эўры (фр.: Évry) — горад у Францыі ў рэгіёне Іль-дэ-Франс за 25 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Парыжа.
У 1965 годзе Эўры стаў часткай французскай ініцыятывы «новага горада» і атрымаў цяперашнюю назву. Да гэтага ён быў вядомы як «Эўры-Пці-Бур» і налічваў усяго некалькі тысяч жыхароў. Калі Эўры быў толькі пабудаваны, аэрапорт Арлі быў асноўным міжнародным аэрапортам Францыі, і многія міжнародныя кампаніі стварылі ў ім свае галаўныя офісы. Аднак з пашырэннем аэрапорта Руасі ўсе буйныя кампаніі з’ехалі туды. Сярод нямногіх міжнародных кампаній, якія засталіся, — кампанія гатэляў і грамадскага харчавання «Accor» і сетка супермаркетаў «Carrefour». Хоць яны і маюць паштовы адрас у Эўры, геаграфічна яны знаходзяцца ў суседнім населеным пункце — у Куркуроне.
Эўры абслугоўваецца трыма чыгуначнымі станцыямі ўздоўж двух галін: Эўры-Валь-дэ-Сен, Эўры-Цэнтр Куркурон і Ле-Брас-дэ-Фер. Горад мяжуе на захадзе з аўтамагістралью A6, на поўдні з Нацыянальнай трасай 104, а Нацыянальная траса 7, якая праходзіць з поўначы на поўдзень, падзяляе горад на дзве часткі. Рака Сена пазначае ўсходнюю мяжу горада. У пачатку XXI стагоддзя быў пабудаваны новы порт для павелічэння грузапатоку барж.