Юго Дзюмініль-Капен | |
---|---|
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Рола Дэвідсана[d] (2012) Oberwolfach Prize[d] (2013) прэмія Жака Хербранда[d] (2017) Філдсаўская прэмія (2022) |
Сайт | ihes.fr/~duminil/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юго Дзюмініль-Капен (фр.: Hugo Duminil-Copin; нар. 26 жніўня 1985, Шатнэ-Малабры, Францыя) — французскі матэматык, спецыяліст па тэорыі імавернасцей, філдсаўскі лаўрэат (2022). Доктар, прафесар Інстытута вышэйшых навуковых даследаванняў (IHES) і Жэнеўскага ўніверсітэта.
Вучыўся ў Ліцэі Людовіка Вялікага (2003—2005) і Універсітэце Парыж-поўдзень XI (2006—2007), у апошнім атрымаў магістарскую ступень. Таксама атрымаў агрэжэ па матэматыцы ў парыжскай Вышэйшай нармальнай школе, дзе займаўся для гэтага ў 2006—2008 гады. У 2008—2012 гады працаваў над доктарскай, быў постдактарантам у Жэнеўскім універсітэце ў Станіслава Смірнова. У 2013—2014 гады — асістэнт-прафесар Жэнеўскага ўніверсітэта. З верасня 2016 года поўны прафесар IHES.