Юзабіліці-тэставанне, тэставанне зручнасці выкарыстання — даследаванне, якое выконваецца з мэтай вызначэння, ці зручны некаторы штучны аб'ект (такі як вэб-старонка, карыстальніцкі інтэрфейс або прылада) для яго меркаванага прымянення. Такім чынам, праверка зручнасці выкарыстання вымярае эрганамічнасць аб'екта або сістэмы. Праверка эрганамічнасці сканцэнтравана на пэўным аб'екце або невялікім наборы аб'ектаў, у той час як даследаванні ўзаемадзеяння чалавек-камп'ютар у цэлым - фармулююць універсальныя прынцыпы.
Праверка эрганамічнасці - метад ацэнкі зручнасці прадукту ў выкарыстанні, заснаваны на прыцягненні карыстальнікаў у якасці тэставальнікаў, выпрабавальнікаў і сумаванні атрыманых ад іх высноў.