Юзаф Бака | |
---|---|
Józef Baka | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1707[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 1780[1][2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, каталіцкі тэолаг, місіянер, агіёграф |
Кірунак | барока |
Мова твораў | польская |
![]() |
Юзаф Бака (польск.: Józef Baka; 18 сакавіка 1707, Меншчына[3], паводле іншых звестак 1706 — 2 мая 1780) — польскі паэт, каталіцкі прапаведнік.
Пра жыццё ксяндза Бакі вядома няшмат, яго партрэтаў не захавалася. Выхадзец з літоўскай шляхты, Ён быў сынам мсціслаўскага скарбніка Адама Бакі.
У 1723 годзе ён уступіў у ордэн езуітаў. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. Выкладаў у розных езуіцкіх калегіях на Беларусі і Літве. У 1735—1739 гадах чытаў у Віленскай акадэміі рыторыку. У 1740-я гады жыў у Менску. Больш за дваццаць гадоў служыў місіянерам у Мінску, Навагрудку і Вільні[3]. З 1768 года ўладкаваўся ў Вільні. У 1773 годзе атрымаў у сваёй alma mater званне доктара тэалогіі.
Выпусціў некалькі кніг духоўнай прозы на лацінскай і польскай мовах: Comitia honorum Ioannis Ludovici Plater (1736), Wielki obrońca upadłej grzeszników przed Bogiem sprawy św. Jan Francziszek Regis… (1755). Выдаў дзве кнігі вершаў Uwagi rzeczy ostatecznych i złości grzechowej і Uwagi śmierci niechybnej wszystkim pospolitej (абедзве — 1766). Пры жыцці яго вершы лічыліся пацешнай неспадзяванкай, узорам безгустоўшчыны. «Вершы а ля Бака» — гэта азначала вершы, цалкам пазбаўленыя сэнсу.
Нашчадкі вырашылі інакш. Пасля перавыдання яго вершаў Уладзіславам Сыракомлям (1855) прызнанне Бакі з канца XIX — пачатку XX стагоддзяў расло. Ім зацікавіліся паэты «Скамандра», затым — футурысты (Аляксандр Ват) і катастрафісты (Юзэф Чаховіч, Чэслаў Мілаш), у больш блізкі час — Станіслаў Граховяк, Яраслаў Марэк Рымкевіч, які прысвяціў яму некалькі вершаў і эсэ. Сёння Бака — найслынны паэт позняга («сармацкага») барока на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, яго вершы збліжаюць з лірыкай Джона Донна і іншых англійскіх паэтаў-метафізікаў. Адно з найноўшых выданняў яго вершаў ілюстраваў Ян Лебенштэйн (2000).
Паэтычны зборнік «Развагі пра смяротны стан і грахоўную злосць» (1766) Ю. Бакі належыць да метафізічнай паэзіі позняга барока. Яго другая частка «Роздум пра непазбежную смерць» (1766), выдадзеная асобна, атрымала процілеглыя ацэнкі: у ХІХ ст. — прадмет насмешак і жартаўлівых наследаванняў, сёння лічыцца шэдэўрам гратэску; спроба паказаць у ёй дэманічную ўсемагутнасць смерці блізкая да нігілізму. У гэтым творы, напісаным з рэлігійнымі і маралізатарскім мэтамі, утрымоўваецца шмат звестак аб цяжкім становішчы сялян[3].
Стыль Ю. Бакі выкарыстоўвалі В. Дунін-Марцінкевіч («Просьба» № 1), У. Сыракомля («Наследаванне Баку»).