Юльян Кжыжаноўскі | |
---|---|
польск.: Julian Krzyżanowski | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1892[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 мая 1976[1][2] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Zofia Świdwińska-Krzyżanowska[d] |
Дзеці | Ежы Роман Кжыжаноўскі[d] |
Род дзейнасці | гісторык літаратуры, філолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юльян Кжыжаноўскі (польск.: Julian Krzyżanowski; 4 ліпеня 1892, в. Стаянцы, цяпер Масціскі раён Львоўскай вобл., Украіна — 19 мая 1976) — польскі літаратуразнавец і фалькларыст. Член Польскай АН у Кракаве (1933), Польскай АН (1951), Сербскай АН (1965).
Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт (Кракаў, 1914). У 1930—34 прафесар Рыжскага ўніверсітэта, у 1934—39, 1945—62 — Варшаўскага ўніверсітэта. У 1957—58 выкладаў у Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1969—73 у Інстытуце літаратурных даследаванняў Польскай АН.
Галоўная праца — «Гісторыя польскай літаратуры ад старажытнасці да найноўшых часоў» (1969). Аўтар кніг «Паралелі: Параўнаўчыя даследаванні з пагранічча літаратуры і фальклору» (1935), «Польскі неарамантызм 1890—1918» (1963), «Навука пра літаратуру» (1966), манаграфій пра творчасць польскіх пісьменнікаў, артыкула пра А. Рыпінскага «Польскі Тыртэй і дзекабрысты» (1954). Праблемам фальклору прысвяціў працы «У свеце народнай казкі» (1980), «Нарысы па фалькларыстыцы» (т. 1—3, 1980). Даследаваў зборнік апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навагрудка «Польскі казачнік» А. Глінскага (т. 1—4, 1853), беларускія фальклорныя матывы ў творчасці А. Міцкевіча, этымалогію і гісторыю ўжывання прыказак і прымавак, пашыраных у польскай і ўсходнеславянскіх мовах («Разумнай галаве хопіць двух слоў», т. 1—2, 1958—60). У працы «Польская народная казка ў сістэматызаваным размеркаванні» (т. 1—2, 1947) сістэматызаваў матывы польскіх народных казак. Рэдактар і адзін з аўтараў «Слоўніка польскага фальклору» (1965).
Дзяржаўная прэмія Польшчы 1964.