Юліус Крон

Юліус Крон
Імя пры нараджэнні англ.: Julius Leopold Fredrik Krohn
Род дзейнасці журналіст, паэт, выкладчык універсітэта, пісьменнік, перакладчык, стваральнік гімнаў
Дата нараджэння 19 красавіка 1835(1835-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1888(1888-08-28)[1] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Бацька Leopold Wilhelm Krohn[d][3]
Маці Julie Dorothea Dannenberg[d][3]
Жонка Minna Krohn[d] і Emma Sofia Nyberg[d]
Дзеці Ільмары Крон, Айна Калас, Helmi Krohn[d] і Kaarle Krohn[d]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліус Леапольд Фрэдрык Крон (шведск.: Julius Leopold Fredrik Krohn; 19 красавіка 1835, Выбарг, Вялікае Княства Фінляндскае — 28 жніўня 1888, Выбарг) — фінскі фалькларыст, паэт і перакладчык.

У 1862 годзе скончыў Гельсінгфорскі ўніверсітэт, дзе абараніў дысертацыю «Фінская паэзія ў перыяд шведскага панавання» (фінск.: Suomen kielinen runollisuus Ruotsinvallan aikana). Выкладаў ва ўніверсітэце фінскую мову, з 1885 года — прафесар. Вывучаў фінскі эпас, распрацаваўшы ўласны лакальна-гістарычны метад, які атрымаў далейшае развіццё ў працах яго сына.

Пісаў пад рознымі псеўданімамі, займаўся літаратурнай дзейнасцю. Перакладаў на фінскую мову, у прыватнасці, вершы Юхана Людвіга Рунеберга і раманы Вальтэра Скота, апублікаваў шэраг уласных вершаваных твораў, рэдагаваў літаратурны часопіс.

28 жніўня 1888 года трагічна загінуў у Выбаргскім заліве пры крушэнні яхты. Пахаваны на Сорвальскіх могілках у Выбаргу.

  1. Julius Leopold Fredrik Krohn // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.helsinginseurakunnat.fi/material/attachments/hautausmaat/hietaniemi/w8GZkM0y7/Hietaniemen_merkittavia_vainajia.pdf
  3. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.