Юліус Сакс | |
---|---|
ням.: Julius Sachs | |
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1832[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1897[1][2][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Christian Gottlieb Sachs[d][4] |
Жонка | Johanna Sachs[d][4] |
Дзеці | Felix Sachs[d], Richard Sachs[d][4] і Maria Sachs[d][4] |
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта, пісьменнік, plant physiologist |
Навуковая сфера | фізіялогія раслін[d][4][5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар прыродазнаўчых навук[d][5] (1856) і прафесар[4] (1857) |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Eugen Askenasy[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Sachs».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Юліус Сакс[6] (ням.: Julius Sachs; 2 кастрычніка 1832 — 29 мая 1897) — нямецкі батанік, прафесар.
Юліус Сакс нарадзіўся ў горадзе Брэслау (сучасны Уроцлаў). Скончыў Карлаў універсітэт. З 1861 года прафесар сельскагаспадарчай акадэміі ў горадзе Попельсдорф (цяпер у межах Бона), з 1867 года прафесар Фрайбургскага ўніверсітэта, з 1868 года — прафесар Вюрцбургскага ўніверсітэта.
Аўтар прац па па пытаннях фотасінтэзу, росту і руху раслін, іх мінеральным жыўленні і водным рэжыме, па прарастанню насення, фізіялагічнай паталогіі і гісторыі батанікі і інш. Складальнік першай фізіялагічнай класіфікацыі клетак раслін. Таксама высветліў, што крухмал утвараецца ў хларапластах у выніку засваення раслінамі вуглякіслага газу на сонечным святле. Выказаў меркаванне аб незалежным перамяшчэнні ў расліне бялковых рэчываў і вугляводаў.