Юліх (ням.: Jülich) — горад у Германіі, у рэгіёне Дзюрэн, федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Гістарычна — сталіца герцагства Юліхскага. Цяпер вядомы размешчаным непадалёк навукова-даследчым цэнтрам — Forschungszentrum Jülich.