Юлія Аляксандраўна Высоцкая | |
---|---|
руск.: Юлия Александровна Высоцкая | |
![]() | |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі і Анатоль Кот |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэлевядучая, вядучая, пісьменніца, кухар, рэстаратар, television celebrity chef |
Гады актыўнасці | з 1992 |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0904574 |
Сайт | edimdoma.ru |
![]() |
Юлія Аляксандраўна Высоцкая (нар. 16 жніўня 1973, Новачаркаск, Растоўская вобласць) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).
Нарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР.
У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998).
Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых.
Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета.
З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай».