Юлія Бек | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастачка, каліграф |
Дата нараджэння | 20 снежня 1853[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 1935[3] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Franz Beck[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Юлія Бек (20 снежня 1853 — 21 верасня 1935) — шведская мастачка і каліграф.
Юлія Бек — дачка бухгалтара Франца Бека, нарадзілася ў Стакгольме, Швецыя. Вучылася ў Каралеўскай шведскай Акадэміі прыгожых мастацтваў (1872—1878), затым — у Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1883—1884), дзе яе педагогамі былі французскія мастакі Леон Бана і Жан-Леон Жэром. Затым пасялілася ў Францыі, дзе правяла большую частку жыцця. Некаторы час арандавала студыю ў Парыжы з мастачкамі Харыет Бакер, Хільдэгард Торэль і Ганнай Мунтэ-Норстэт, жыла таксама ў калоніі мастакоў у Грэ-сюр-Луэн.
Як прафесійны мастак Юлія Бек, па фінансавых прычынах, спецыялізавалася на партрэтах і была адной з нямногіх шведскіх жанчын-мастакоў свайго пакалення фінансава незалежнай. Аднак, яе ўлюбёным жанрам быў пейзаж. Юлія Бек атрымала вядомасць сваімі краявідамі ў стылі імпрэсіяністаў, напісанымі ў прыцішанай палітры.
У 1934 годзе была ўзнагароджана французскім ордэнам Ганаровага легіёна.
Памерла ў 1935 годзе ў Вакрэсоне, Францыя.
Работы Юліі Бек знаходзяцца ў калекцыях музеяў, уключаючы Шведскі Нацыянальны музей. Рэтраспектыва работ мастачкі прайшла ў 2012—2013 гадах у музеі Зорна ў горадзе Муры, Швецыя і ў мастацкім музеі Свен-Гары ў Стакгольме.