Юлія Хітрая | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Юлія Пятроўна Хітрая |
Спецыялізацыя | плаванне[d] |
Нарадзілася |
11 верасня 1989 (35 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 180 см |
Вага | 66 кг[1] |
Юлія Пятроўна Хітрая (нар. 11 верасня 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская плыўчыха. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Пачала займацца плаваннем у СДЮШАР-4 пад кіраўніцтвам трэнера Аляксандра Палягошкі[2].
6-е месца на Чэмпіянаце Еўропы 2010 на “кароткай вадзе” на дыстанцыі 50 в/ст, неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў эстафеце 4×100 метраў вольным стылем, дзе беларускі абнавілі рэкорд Беларусі (3.40,67), але занялі 13-е месца з 16-ці[3].
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 4×50 вольным стылем[4].
На Чэмпіянаце Еўропы на кароткай вадзе 2014 года заняла 6-е месца на дыстанцыі 4 м х 50 вольным стылем[5].
Чэмпіёнка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[6].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама ў эстафеце 4 × 100 м вольным стылем і ў камбінаванай эстафеце 4 × 100 мікст[7].