| ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
25 жніўня 1994[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Юлія Сяргееўна Слясарчык (нар. 25 жніўня 1994, Заслаўе, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Пачынала займацца футболам у родным горадзе ў камандзе хлопчыкаў. У 12-гадовым узросце была на праглядзе ў жаночай камандзе «Надзея» (Магілёў), але ў выніку вырашыла займацца ў Мінску, у Рэспубліканскім цэнтры Алімпійскай падрыхтоўкі па футболе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў трэнера Марыны Аляксандраўны Ліс.
На дарослым ўзроўні першы сезон правяла ў 2010 годзе ў вышэйшай лізе ў клубе «Маладзечна», потым стала рэгулярна гуляць за мінскі клуб «Зоркая-БДУ», за пяць сезонаў правяла больш за 100 матчаў.
У складзе бела-блакітных у сезоне-2020 разам з камандай яны сталі чэмпіёнкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўладальніцамі жаночага Кубка Беларусі. Адгуляла 24 матчы, адзначылася двума галамі і аддала 10 галявых перадач. 2021 сезон правяла ў складзе жаночай каманды «Зеніта» У 2022 годзя вярнулась у мінскае «Дынама»[3].