Юн Чхі Хо | |
---|---|
Нараджэнне |
26 снежня 1864 |
Смерць |
6 снежня 1945 (80 гадоў) |
Бацька | Юн Ун Ньёл[d] |
Жонка | Ма Э Бан[d] |
Дзеці | Юн Ён Сун[d] і Yun Munhui[d] |
Веравызнанне | метадызм[d] |
Адукацыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юн Чхі Хо (кар.: 윤치호, Yun Chi-ho; 26 снежня 1864 — 9 снежня 1945) — карэйскі палітык, актывіст руху за незалежнасць Карэі. Дзядзька Юн Бо Сона — прэзідэнта Рэспублікі Карэя ў 1960 годзе.
Нарадзіўся ў 1864 годзе ў горадзе Дунпо, правінцыя Чхунчхон, Часон. Скончыў Універсітэт Вандэрбільта, Тэнесі, ЗША, атрымаў ступень доктара права ва Універсітэце Эмары, Джорджыя[2].
Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў ва ўрадзе Часон, у тым ліку ў 1904 годзе пасаду міністра замежных спраў.
Калі ў 1910 годзе Часон быў акупаваны Японскай імперыяй, Юн Чхі Хо далучыўся да руху супраціву. Адзін з самы вядомы актывістаў руху за незалежнасць.
У 1913 годзеза антыяпонскую дзейнасць быў арыштаваны і заключаны ў турму.
У 1915 годзе вызваліўся з турмы і перайшоў на праяпонскія пазіцыі[3]. Атрымаў тытул барона, працаваў у апараце генерал-губернатара Карэі . Пераехаў у Японію.
У 1945 годзе абраны ў Палату саветнікаў Японскай імперыі[4].
Пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Карэю.
Памер 9 снежня 1945 года ў горадзе Кэсон. Існуе версія, што ён пакончыў жыццё самагубствам, але доказы гэтага адсутнічаюць.