Юнгерманіевыя (Jungermanniales) — парадак пячоначных імхоў.
Найбольшы па колькасці відаў парадак пячоначнікаў налічвае звыш 40 сем'яў, больш 200 родаў і каля 5000 відаў. Распаўсюджаны пераважна ў тропіках, галоўным чынам, паўднёвага паўшар'я. У Беларусі юнгерманіевыя налічваюць каля 85 відаў. Сярод іх вядомы як таломныя, так і пераважна лістасцябловыя формы.
Антэрыдыі знаходзяцца ў похвах бакавых лістоў паблізу верхавінак парасткаў. Архегоніі развіваюцца на верхавіне галінак з верхавіннай клеткі, і рост парастка спыняецца. Каробачка спарагона ўскрываецца чатырма створкамі, сценкі яе складаюцца з 2–20 слаёў з папярочнымі патаўшчэннямі.
- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6