Юнібакен | |
---|---|
шведск.: Junibacken | |
Заснаваны | 1996 |
Заснавальнік | Staffan Götestam[d] |
Адкрыты | 8 чэрвеня 1996 |
Месцазнаходжанне | Стакгольм |
Наведвальнікі |
|
junibacken.se | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юнібакен (шведск.: Junibacken) — дзіцячы культурна-забаўляльны цэнтр, «музей казак», размешчаны ў Стакгольме на востраве Юргордэн.
У музеі змадэляваныя месцы з розных дзіцячых твораў шведскіх пісьменнікаў, перш за ўсё Астрыд Ліндгрэн, а таксама Тувэ Янсан, Эльзы Бескаў і шэрагу іншых, якія можна не толькі агледзець, але і пагуляць у іх. Штодня праводзяцца спектаклі і іншыя дзіцячыя забаўляльныя мерапрыемствы. У музеі ёсць таксама рэстаран і кніжны магазін, у якім можна набыць дзіцячыя кнігі на розных мовах.
Таксама адной з асаблівасцяў музея з'яўляецца казачны цягнік, на якім наведвальнікі могуць падарожнічаць па сцэнах з кніг Астрыд Ліндгрэн. Дэкарацыі выкананы па ілюстрацыях мастачкі Марыт Торнквіст (шведск.: Marit Törnqvist), якая працавала з Астрыд Ліндгрэн.
Назва Юнібакен (у перакладзе "ліпеньская горка") узята з твора Ліндгрэн «Мадыкен і Пімс з Юнібакена».