Юрген Норберт Клоп (нар. 16 чэрвеня1967, Штутгарт, ФРГ) — нямецкі футбаліст, трэнер. З 2015 года — галоўны трэнер англійскага клуба «Ліверпул», упершыню выйграў Лігу чэмпіёнаў з гэтай камандай у 2019 годзе.
Атрымаў прызнанне падчас працы ў футбольным клубе «Майнц 05», дзе гуляў з 1990 па 2001 год і ўслед за гэтым трэніраваў каманду з 2001 па 2008 год. У 2008—2015 гадах трэніраваў каманду першай нямецкай Бундэслігі «Барусія» (Дортмунд), з якой стаў двухразовым чэмпіёнам Германіі (2010/11, 2011/12), двухразовым уладальнікам Суперкубка Германіі (2013, 2014), уладальнікам Кубка Германіі (2011/12) і фіналістам Лігі чэмпіёнаў (2012/13). У кастрычніку 2015 года Клоп стаў трэнерам англійскага «Ліверпула».