Юры Арак | |
---|---|
эст.: Jüri Arrak | |
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2022[2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Urve Arrak[d] |
Дзеці | Arno Arrak[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | jyriarrak.com (эст.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юры Арак (эст.: Jüri Arrak; 24 кастрычніка 1936, Талін — 16 кастрычніка 2022, Талін) — эстонскі жывапісец, графік, мастак па метале, заснавальнік эстонскага авангардызму.
Юры Аррак нарадзіўся 26 кастрычніка 1936 года ў Таліне ў сям’і служачых.
У 1955 годзе скончыў Талінскі горны тэхнікум (карціна «Лава», 1966), працаваў у Ленінградзе таксістам (твор «Таксі», 1966).
У 1966 годзе скончыў Эстонскі дзяржаўны мастацкі інстытут па спецыяльнасці «мастак па метале» і з 1968 па 1969 год працаваў на кінастудыі «Талінфільм» мастаком па метале, мастаком-пастаноўшчыкам у фільмах «Гладыятар» (1969), «Сыйсці на бераг» (1972).
З 1969 года Аррак быў членам Саюза мастакоў Эстонскай ССР, з 1972 па 1973 год — старшынёй секцыі графікі Эстонскага саюза мастакоў, а з 1982 па 1987 год — старшынёй секцыі жывапісу. У 1988 годзе Юры Араку было прысвоена званне народнага мастака Эстоніі.
З 1996 па 1997 год Арак працаваў запрошаным прафесарам Тартускага ўніверсітэта. З 2003 года з’яўляўся членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў.
Як акцёр зняўся ў некалькіх фільмах «Талінфільма», у прыватнасці, выканаў ролю мастака Антса Лайкмаа ў фільме «Каляды ў Вігала» (1980). Спрабаваў сябе ў літаратурнай творчасці, напісаўшы дзіцячую кнігу «Майв».
Памёр 16 кастрычніка 2022 года.