Юрый Віктаравіч Раманенка | |
---|---|
Род дзейнасці | лётчык, касманаўт |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1944[1][2] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Roman Romanenko[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Узнагароды і прэміі |
Лётчык-касманаўт СССР (16 сакавіка 1978) ганаровы знак «За заслугі перад Таймырам»[d] (9 снежня 2005) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Віктаравіч Раманенка (нар. 1 жніўня 1944 г., пас. Калтубанаўскі, Бузулукскі раён, Арэнбургская вобласць, РСФСР) — лётчык-касманаўт СССР (1978), двойчы Герой Савецкага Саюза (1978, 1980). Палкоўнік (1977; у адстаўцы).
Скончыў Чарнігаўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў у 1966 годзе. З 1970 года ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. 10 студзеня 1977 — 16 сакавіка 1978 года з Г. М. Грэчкам здзейсніў палёт на касмічным караблі (КК) «Саюз-26» і арбітальнай станцыі (АС) «Салют-6». У час палёту да АС прыстыкоўваліся КК «Саюз-27» (экіпаж У. А. Джанібекаў, А. Р. Макараў), грузавы транспартны карабель «Прагрэс-1», КК «Саюз-28» (экіпаж А. А. Губараў, У.Рэмек). На Зямлю вярнуўся на КК «Саюз-27». 18-26 верасня 1980 года з А.Тамаё Мендэсам здзейсніў палёт на КК «Саюз-38» і АС «Салют-6» (асноўны экіпаж АС Л. І. Папоў, В. В. Румін); 6 лютага — 29 снежня 1987 года з А. І. Лавейкіным — на КК «Саюз ТМ-2» і АС «Мір» (на Зямлю вярнуўся на КК «Саюз ТМ-3»). У палётах удзельнічаў як камандзір. Правёў у космасе 430, 76 сут. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.