Юрый Збаражскі

Юрый Збаражскі
Jerzy Zbaraski
Юрый Збаражскі
Юрый Збаражскі
Герб «Карыбут»
Герб «Карыбут»
крайчы вялікі каронны[d]
1612 — 6 ліпеня 1619
Папярэднік Ян Даніловіч[d]
Пераемнік Станіслаў Любамірскі[d]
падчашы вялікі каронны[d]
6 ліпеня 1619 — 23 чэрвеня 1620
Папярэднік Адам Геранім Сяняўскі[d]
Пераемнік Станіслаў Любамірскі[d]
кашталян кракаўскі[d]
1620 — 1631
Папярэднік Януш Астрожскі
Пераемнік Станіслаў Канецпольскі
староста пінскі[d]
30 красавіка 1590 — 4 ліпеня 1631
Папярэднік Януш Збаражскі
Пераемнік Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста сокальскі[d]
староста вісліцкі[d]
староста жарнавецкі[d]

Нараджэнне каля 1573
Смерць 12 ліпеня 1631(1631-07-12)
Месца пахавання
Род Збаражскія
Бацька Януш Збаражскі
Маці Ганна з Чацвярцінскіх[d][1]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Збаражскі (каля 15731631) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Апошні прадстаўнік роду Збаражскіх.

З княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут», сын Януша і Ганны з Чацвярцінскіх. Меў брата Крыштафа.

Навучаўся ў Падуанскім ўніверсітэце, а таксама ў Нідэрландах, асабіста ўдзельнічаў у шведскай інтэрвенцыі Жыгімонта Вазы ў 1598 годзе. Потым займаў шэраг дзяржаўных урадаў.

Крайчы (1612—1619) і падчашы вялікі каронны (1619—1620), кашталян кракаўскі (з 1620); староста пінскі (з 1590), сокальскі (з 1607), жарнавецкі (з 1624) і вісліцкі (1628), дзяржаўца радагоскі (з 1603)[2].

Фундаваў капліцу Збаражскіх пры Кракаўскім дамініканскім касцёле  (польск.), а таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў  (польск.) у Збаражы.

Зноскі