Юсефіна Ветэргрунд | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Lea і fru Wettergrund |
Дата нараджэння | 2 верасня 1830[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1903[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | шведская мова |
Юсефіна Леанціна Аманда Ветэргрунд (швед. Josefina Leontina Amanda Wettergrund, 2 верасня 1830, Ранебю — 8 сакавіка 1903, Стакгольм) — шведская пісьменніца і паэтэса.
Юсефина Веттергрунд нарадзілася ў 1830 годзе ў Сконэ. Яе бацькам быў Карл Густаф К’ельберг, мытны інспектар, а маці — Ульрыка Лундберг, настаўніца. У шлюбе яны не былі, і Юсефіну выхоўвала маці. Наведвала школу ў Карлсхамне, шмат чытала і ў школьныя гады пачала пісаць апавяданні і вершы. Уплыў на яе аказаў паэт Вільгельм фон Браўн: прачытаўшы некалькі вершаў паэтэсы-пачаткоўкі, ён параіў ёй працягваць пісаць.
На працягу некалькіх гадоў Юсефіна працавала гувернанткай, пасля чаго адкрыла школу для дзяўчынак у Ранебю, якой кіравала да 1857 года. Затым яна выйшла замуж за Вільгельма Ветэргрунда, тэлеграфіста. Муж і жонка спачатку пасяліліся ў Істадзе, а потым пераехалі ў Кальмар. Пасля ў іх нарадзілася двое дзяцей. У 1866 годзе сям’я пераехала ў Стакгольм, дзе Юсефіна Ветэргрунд супрацоўнічала з газетай Aftonbladet, а таксама заснавала ілюстраваны штотыднёвы часопіс «Svalan. Illustrerad veckotidning för familjekretsar».
Першы свой літаратурны твор — «Småbitar på vers och prosa» — яна апублікавала ў 1858 годзе пад псеўданімам Леа, які затым выкарыстоўвала на працягу ўсёй сваёй кар’еры. Прадмова да выдання напісаў Вільгельм фон Браўн. За наступныя дзесяць гадоў яна выдала яшчэ чатыры кнігі ў той жа серыі, а таксама шэраг іншых зборнікаў паэзіі і прозы.
Юсефіна Ветэргрунд памерла ў 1903 годзе і была пахавана на Паўночных могілках у Стакгольме.