Юстус Лібіх (ням.: Justus von Liebig; 12 мая 1803, Дармштат — 18 красавіка 1873, Мюнхен) — нямецкі хімік. Прафесар універсітэтаў у Гісэне (з 1824) і Мюнхене (з 1852). З 1830 член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, З 1860 года прэзідэнт Баварскай АН.
Лібіх — адзін з заснавальнікаў аграхіміі. У 1840 годзе высунуў тэорыю мінеральнага харчавання раслін, спрыялі шырокаму ўкараненню мінеральных угнаенняў у земляробстве. Заснаваў у 1832 годзе часопіс «Annalen der Pharmacie» (у 1840-73 выходзіў пад назвай «Annalen der Chemie und Pharmacie», з 1873 перайменаваны ў «Liebigs Annalen der Chemie»).