Юсуф Набі | |
---|---|
Род дзейнасці | паэт |
Дата нараджэння | 1642[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1712 ці 13 красавіка 1712[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Юсуф Набі (турэцк.: Yusuf Nâbi; 1642, Урфа — 10 красавіка 1712, Стамбул) — турэцкі паэт і пісьменнік.
Нарадзіўся ў беднай сям’і. Да 1666 года пражываў у правінцыі Шанліўрфа, затым пераехаў у Стамбул, дзе з 1685 года займаўся дзяржаўнай службай. Удзельнічаў у ваенных паходах. Пазней каля 25 гадоў пражываў у г. Алепа (сучасная Сірыя). Тут стварыў вялікую частку сваіх твораў. Калі Балтаджы Мехмед-паша стаў вялікім візірам Асманскай імперыі вярнуўся ў Стамбул, дзе і памёр у 1712 годзе.