Юсі Б'ёрлінг | |
---|---|
Jussi Björling | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Юхан Юнатан Б'ёрлінг |
Дата нараджэння | 2 лютага 1911[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 верасня 1960[1][3][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Швецыя |
Бацька | David Björling[d] |
Жонка | Anna-Lisa Björling[d] |
Дзеці | Rolf Björling[d] і Ann-Charlotte Björling[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | John Forsell[d] і Tullio Voghera[d] |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Калектывы | Шведская каралеўская опера |
Супрацоўніцтва | Метраполітэн-опера |
Узнагароды | |
jussibjorlingsociety.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юсі Б’ёрлінг (поўнае імя Юхан Юнатан Б’ёрлінг, шведск.: Johan Jonatan "Jussi" Björling; 2 лютага 1911, Бурленгэ, Швецыя — 9 верасня 1960, Стакгольм, Швецыя) — шведскі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), адзін з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя.
Першым педагогам Б’ёрлінга быў яго бацька, тэнар Давід Б’ёрлінг. Разам з ім і двума братамі Юсі Б’ёрлінг удзельнічаў у сямейным вакальным квартэце. У 1928—1930 гадах навучаўся ў Стакгольмскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой з 1930 па 1933 быў салістам Шведскай каралеўскай оперы.
Пачынаючы з 1931 года, пасля канцэртнага выступу ў Капенгагене, вядомасць Б’ёрлінга распаўсюджваецца за межы Швецыі. З 1936 года пачынаюцца працяглыя канцэртныя турнэ Б’ёрлінга па Цэнтральнай Еўропе (Чэхаславакія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя). У 1938 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Метраполітэн-оперы, дзе пераважна спяваў з другой паловы 1940-х гадоў.
У 1944 годзе стаў уладальнікам шведскага ганаровага звання «Прыдворны спявак» (hovsångare).
З 1957 года ў спевака пачаліся праблемы з сэрцам, але ён не спыніў выступленняў, зрабіўшы апошні запіс («Рэквіем» Вердзі) у чэрвені 1960 года, за некалькі месяцаў да смерці.
Жонка Б’ёрлінга, Ганна-Ліза, з якой яны пажаніліся ў 1935 годзе, таксама была опернай спявачкай.
У горадзе Бурленгэ працуе музей Юсі Б’ёрлінга.