Юта-ацтэкскія мовы | |
---|---|
Таксон | сям'я |
Прарадзіма | Вялікі Басейн |
Статус | агульнапрызнаны |
Арэал | Паўночная Амерыка |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | індзейскія мовы |
Склад | |
Час падзелу | 3000 да н.э. |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-5 | azc |
Юта-ацтэкскія мовы — індзейская сям'я моў, распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы, пераважна на захадзе ЗША і ў Мексіцы.
Лінгвісты вылучылі гэтую сям'ю моў яшчэ ў канцы XIX ст., аднак унутраная класіфікацыя застаецца спрэчнай. Большасць даследчыкаў лічаць месцам яе фарміравання Вялікі Басейн, дзе ў пазнейшы перыяд дамінавалі галіны хопі і нумійская. Найбольш распаўсюджанай юта-ацтэкскай мовай з'яўляецца нахуатль, на якім размаўляюць ад поўначы Мексікі да Нікарагуа.
З юта-ацтэкскіх моў паходзяць агульнараспаўсюджаныя словы тамат, авакада, чылі, шакалад, каёт і інш.