Юта | |
---|---|
en/Utah Lake | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 1368 м |
Даўжыня | 39 км |
Шырыня | 21 км |
Плошча | 380 км² |
Найбольшая глыбіня | 4,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8 920 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | ЗША |
Рэгіён | Юта |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юта (англ.: Utah Lake) — прэснаводнае возера на поўначы цэнтральнай частцы штата Юта, ЗША. Плошча люстэрка складае 380 км²; сярэдняя глыбіня — каля 3,2 м. Адзінай ракой, якая выцякае з возера, з'яўляецца Джордан, якая цячэ на поўнач і ўпадае ў Вялікае Салёнае возера.
Возера размешчана на заходнім ускрайку даліны Юта, якая атачаецца горнымі хрыбтамі Уосач (на ўсходзе), Траверс (на поўначы) і Лэйк-Маўнтынс (на захадзе). Найбольш высокія пікі ў ваколіцах возера — гара Неба (3616 м), гара Тымпанагас (3580 м) і гара Уэст-Маўнтын (2074 м). Само возера ляжыць на вышыні 1368 м над узроўнем мора і складае каля 39 км у даўжыню і 21 км у шырыню.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |