Ютаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
Па-англійску | University of Utah |
Заснаваны ў | 28 лютага 1850 |
Тып | Грамадскі |
Прэзідэнт | Майкл К. Янг |
Месца размяшчэння |
42°22′34″ пн. ш. 71°06′59″ з. д.HGЯO |
Кампус | Гарадскі |
Бакалаўраў | 21,526 |
Магістраў і дактароў | 6,685 |
Выкладчыкаў | 2,687 |
Афіцыйны сайт | http://www.utah.edu |
Ютаўскі ўніверсітэт (англ.: University of Utah) — самая вялікая і значная вышэйшая навучальная ўстанова штата Юта, ЗША. Згодна з Шанхайскім рэйтынгам ВНУ займае 79 месца ў свеце.
Універсітэт быў створаны 28 лютага 1850 года і першапачаткова насіў назву Універсітэт Дэзерэта (англ.: University of Deseret). Універсітэт быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй часовага штата Дэзерэт. Першым кіраўніком Універсітэта быў прызначаны Орсан Спенсе. У першыя гады існавання ўніверсітэт сутыкнуўся з вялікімі матэрыяльнымі цяжкасцямі. У сувязі з матэрыяльнымі праблемамі, а таксама ў сувязі з недахопам дастатковай колькасці абітурыентаў Універсітэт Дэзерэта быў зачынены ў 1853 годзе. Аднак ужо ў 1867 годзе Універсітэт Юты пад кіраўніцтвам Дэвіда О. Калдэра адрадзіў сваю дзейнасць.