Ютландская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 31 мая — 1 чэрвеня 1916 года | ||
Месца | Паўночнае мора | ||
Вынік | тактычна - перамога немцаў, стратэгічна - перамога англічан, захаванне брытанскай блакады | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ю́тландская бі́тва (бітва пры Скагераке; 31 мая — 1 чэрвеня 1916 года) — найбуйнейшая марская бітва Першай сусветнай вайны паміж нямецкім і брытанскім флатамі. Адбылася ў Паўночным моры блізу дацкага паўвострава Ютландыя, у Скагеракскім праліве.
Абодва бакі абвясцілі пра сваю перамогу: Германія — у сувязі са значнымі стратамі англійскага флота, а Вялікабрытанія — у сувязі з відавочнай няздольнасцю флоту Германіі прарваць брытанскую блакаду.
Ютландская бітва на Вікісховішчы |