Юха Куасманен

Юха Куасманен
фінск.: Juho Kuosmanen
Дата нараджэння 30 верасня 1979(1979-09-30)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, мантажор, вырабнік, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 3123366

Юха Куасманен (фінск.: Juho Kuosmanen, нар. 30 верасня 1979, Кокала) — фінскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.

З 2004 па 2014 год навучаўся кінематаграфіі ў Вышэйшай школе мастацтваў, дызайну і архітэктуры Універсітэта Аалта.

У 2010 годзе яго дыпломны фільм «Гандляры карцінамі» быў намініраваны на пяць прэмій фінскай кінаакадэміі (найлепшы фільм, найлепшы рэжысёр, найлепшая актрыса, найлепшы сцэнарый, найлепшы мастак-пастаноўшчык) і ўдастоены прэміі «Cinéfondation» на Канскім кінафестывалі.

У 2016 годзе яго фільм «Усмешлівы чалавек» («Найшчаслівейшы дзень у жыцці Олі Мякі») атрымаў галоўны прыз у праграме «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю, а таксама прэтэндаваў на прэмію «Залатая камера», якая ўручаецца за найлепшую дэбютную поўнаметражную карціну. У сакавіку 2017 года фільм атрымаў прэмію Юсі — галоўную кінематаграфічную прэмію Фінляндыі — у намінацыі «Найлепшы фільм года».

У 2019—2020 гадах рэжысёр працаваў у Расіі над фільмам «Купэ нумар шэсць» паводле рамана фінскай пісьменніцы Розы Ліксам, у карціне зняўся расійскі акцёр Юрый Барысаў. У 2021 годзе фільм атрымаў Гран-пры Канскага фестывалю.

Зноскі