Юхан Кікас

Юхан Кікас
эст.: Juhan Kikkas
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Мянушкі Яан
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1892(1892-06-05)
Памёр 9 сакавіка 1944(1944-03-09) (51 год)
Грамадзянства  Эстонія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан «Яан» Кікас (эст.: Juhan Kikkas, 5 чэрвеня 1892, Валга, Расійская імперыя — 9 сакавіка 1944, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Парыжы (1924).

Юхан Кікас нарадзіўся ў 5 чэрвеня 1892 года ў Валцы, Расійская імперыя. У маладосці захапляўся веласпортам, цяжкай атлетыкай заняўся толькі ў 1921 годзе. У 1922 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў у Таліне, і заняў 4-е месца ў сваёй вагавай катэгорыі. У 1923 годзе ён заваяваў сярэбраны медаль Чэмпіянату Балтыкі, а ў 1924 годзе стаў уладальнікам бронзавага медалю на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Загінуў 9 сакавіка 1944 года падчас савецкай бамбардзіроўкі Таліна ў гады Другой сусветнай вайны.

Зноскі

  1. а б Juhan Kikas // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 3 лістапада 2024.
  • Юхан Кікас — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)