Юхан Северын Свенсен | |
---|---|
нарв.: Johan Severin Svendsen | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 верасня 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 1911[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Eyvind Johan-Svendsen[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Fredrik Ursin[d] |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, акадэмічны музыкант, музыказнавец, скрыпач |
Інструменты | кларнет і скрыпка |
Жанры | сімфонія |
Выхаванцы | Adolf Hansen[d] і Nancy Dalberg[d] |
Узнагароды | |
![]() |
Юхан Северын Свенсен (нарв.: Johan Severin Svendsen; 30 верасня 1840, Хрысціянія — 14 чэрвеня 1911, Капенгаген) — нарвежскі кампазітар і дырыжор.
Сын настаўніка музыкі, вучыўся ў свайго бацькі гульні на скрыпцы і кларнеце. У юнацтве выступаў як скрыпач ў аркестры і сола. Пасля аднаго з канцэртаў у Любеку атрымаў падтрымку багатага аматара музыкі, якая дазволіла паступіць ў 1863 г. у Лейпцыгскую кансерваторыю да Фердынанда Давіда. Затым, аднак, траўма рукі вымусіла Свенсена пераключыцца на навучанне кампазіцыі, і ён скончыў кансерваторыю ў 1867 г. як вучань Морыца Гаўптмана, Эрнста Рыхтэра і Карла Райнекэ. У 1868—1870 гг. жыў у Парыжы, затым зноў у Лейпцыгу. У 1872—1877 і 1880—1883 гг. кіраваў аркестрам Музычнага таварыства ў Хрысціяніі, у прамежку дырыжыраваў ў Германіі (у тым ліку на Байройцкім фестывалі), Францыі, Англіі, Італіі. У 1883 г. узначаліў дацкі Каралеўскі аркестр і кіраваў ім да 1908 года.