Юхан Смуул | |
---|---|
эст.: Juhan Smuul | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 18 лютага 1922[1][2][…] ці 18 студзеня 1922[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1971[3] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Іта Сакс[d] і Дэбора Ваарандзі |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, палітык |
Мова твораў | эстонская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юхан Смуул (да 1954 года — Ёганес Юр’евіч Шмуул; 1922—1971) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1955), народны пісьменнік Эстонскай ССР (1965).
Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Когува на востраве Муху ў Эстоніі ў сям’і рыбака-сяляніна. Скончыўшы ў 1936 годзе пачатковае вучылішча, пачаў займацца рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У 1941 годзе быў прызваны ў РСЧА, але па стане здароўя на фронт не трапіў і ў 1944 годзе быў дэмабілізаваны.
З 1943 года ён быў літаратурным супрацоўнікам эстонскай газеты «Рахва хяаль» («Голас народа»), затым — намеснікам рэдактара газеты «Сірп я васар» («Серп і молат») і рэдактарам часопіса «Піянер» у Таліне. Член ВКП(б) з 1950 года.
У 1953—1971 гадах — намеснік старшыні і старшыня Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР.
Сакратар праўлення СП СССР (1954—1971). У 1956—1958 гадах член ЦК КП ЭССР. Памёр 13 красавіка 1971 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.