Юэ (дзяржава)

Гістарычная дзяржава
Юэ
     Дзяржава Юэ ў 350 г. да н. э.
     Дзяржава Юэ ў 350 г. да н. э.
VI ст. да н. э. — 223 г. да н. э.

Сталіца
Грашовая адзінка Старажытная кітайская манета[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юэ (кіт.: 越国, в’етн.: Việt) — старажытная дзяржава на паўднёвым усходзе сучаснага Кітая (VI ст. да н. э. - 223 г. да н. э.).

Відавочна, Юэ была ўтворана ў канцы VI ст. да н. э. паўночнымі в'етамі баць-в'ет, але на яе тэрыторыі таксама жылі іншыя народы, у тым ліку продкі хань. Хаця у кітайскіх крыніцах мала звестак пра сапраўдныя гістарычныя падзеі ў гэтай дзяржаве, Сыма Цань лічыў, што яе манархі паходзілі з роду легендарнага Юя, што падкрэслівала значнасць Юэ ў вачах кітайцаў. Росквіт дзяржавы прыпаў на V ст. да н. э. У 334 г. да н. э. Юэ трапіла ў палітычную залежнасць ад суседніх кітайскіх дзяржаў. У 223 г. да н. э. была заваявана імператарам Цынь Шыхуан-дзі.