Юэяцюань

Юэяцюань
Морфаметрыя
Плошча
  • 0,005 км²
Найбольшая глыбіня 1,3 м
Размяшчэнне
Краіна
Юэяцюань (Кітай)
Юэяцюань
Юэяцюань
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юэяцюань (кіт. спр. 月牙泉, піньінь Yuèyáquán) — возера ў форме паўмесяца ў аазісе Дуньхуан, за 5 км на паўднёвы захад ад горада Дуньхуан (правінцыя Ганьсу, КНР).

Паводле вымярэнняў, праведзеных у 1960 годзе, сярэдняя глыбіня возера тады складала ад 4 да 5 м, максімальная глыбіня — 7,5 м. З таго часу глыбіня возера пастаянна памяншалася. Да пачатку 1990-х люстэрка возера скарацілася да ўсяго 5500 м², а сярэдняя глыбіня — да 0,9 м (максімальная — 1,3 м). Хоць мясцовы ўрад меў намер папоўніць возера вадой, недахоп фінансавання не дазволіў ажыццявіць гэтыя планы.

Возера і пустыня вакол яго карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод турыстаў.

Храм на беразе возера

Возера атрымала сваю назву ў перыяд дынастыі Цын. Вандроўніцы і місіянеркі Мілдрэд Кейбл[en] і Франчэска Фрэнч[en] наведалі возера ў пачатку XX стагоддзя падчас іх падарожжа ў рэгіёне і апісалі свае ўражанні ў кнізе «Пустыня Гобі»:

Усё, што мы ўбачылі вакол нас, — гэта шматлікія ярусы высокіх пясчаных пагоркаў. Мы ўжо засумняваліся ў вернасці нашых пошукаў, але калі, з апошнім адчайным высілкам, мы выбраліся за апошні хрыбет і паглядзелі ўніз на тое, што ляжала на яго мяжы, мы ўбачылі возера, і яго прыгажосць ап’яніла нас[1].

Выдмы абараняюць возера Юэяцюань ад пясчаных бур і вятроў. Нягледзячы на такую натуральную «ахову», гэтая прыродная славутасць, размешчаная ў адным з самых засушлівых месцаў на планеце, знаходзіцца пад пагрозай знікнення. У 1960-х гадах глыбіня возера складала ад чатырох да пяці метраў, у самым глыбокім месцы дасягаючы сямі метраў. А ў пачатку 1990-х гадоў — усяго 90 см. Абмяленне было выклікана будаўніцтвам плаціны на рацэ Данг, з-за чаго пацярпела экасістэма пустыні Гобі, а кірунак плыні падземных вод, якія сілкавалі возера Юэяцюань, быў парушаны. Другая прычына ў тым, што павялічылася колькасць насельніцтва горада Дуньхуан. Вырасла патрэба ў пітной вадзе, а галоўная крыніца — гэта падземныя воды[2].

У 2006 годзе кітайскія ўлады сумесна з эколагамі распрацавалі план аднаўлення такога ўнікальнага возера. Ім удалося прадухіліць яго поўнае абмяленне: забарона на бурэнне свідравін і любую сельскагаспадарчую дзейнасць аказаліся дзейснымі[3].

Возера Юэяцюань уваходзіць у склад Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Турыстам прапануюць турпаездкі на вярблюдах або джыпах.

Зноскі

  1. Mildred Cable with Francesca French, The Gobi Desert. London: Readers Union & Hodder and Stoughton, 1950, p. 63.
  2. Озеро Юэяцюань. Озеро Полумесяца (руск.)(недаступная спасылка). Хайпово (25 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  3. No, it's not a mirage: Tiny 2,000-year-old oasis in China that keeps city alive is saved from being swallowed by desert (англ.). Mail Online (13 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2019.