Юі Ахасі | |
---|---|
яп.: 大橋 悠依 | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына[1] |
Спецыялізацыя | плаванне[d][4] |
Клуб | Tokyo Frog Kings[d] |
Нарадзілася |
18 кастрычніка 1995[1][2] (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 175 см[2] |
![]() |
Юі Ахасі (нар. 18 кастрычніка 1995, Хіконэ, Сіга) — японская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2020), чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка Універсіяды, прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў.
На чэмпіянаце Азіі 2016 года ў Токіа была ўладальніцай дзвюх узнагарод, перамогу святкавала на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем.
На ўніверсіядзе 2017 года была чэмпіёнкай у двух заплывах на дыстанцыі 200 і 400 метраў комплексным плаваннем.
У Джакарце на Азіяцкіх гульнях 2018 года ў індывідуальным заплыве на 400 метраў комплексным плаваннем заваявала тытул чэмпіёнкі.
На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем, саступіўшы пераможцы 1,94 секунды.
На перанесенай з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летняй Алімпіядзе, якая праходзіць на радзіме выйграла два залатыя медалі ў заплывах комплексным стылем. У абедзвюх заплывах яна была хутчэй за чатырох прадстаўніц ЗША. У заплыве на 400 метраў яна апярэдзіла Эму Веянт і Хейлі Флікінгер. У заплыве на 200 метраў апярэдзіла Аляксандру Уолш і Кейт Дуглас, стаўшы такім чынам двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.