Я магу толькі марыць | |
---|---|
англ.: I Can Only Imagine | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Mission Pictures International[d] |
Працягласць | 110 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 16 сакавіка 2018[1], 10 жніўня 2018 і 10 жніўня 2018[2] |
IMDb | ID 6450186 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
Я магу толькі марыць (англ.: I Can Only Imagine) — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў песню «I can only imagine», якая стала тройчы плацінавай, узначаліла хіт-парады і названа найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам сучаснай гісторыі.
Фільм, спачатку падобны да музычнай біяграфіі, раскрываецца як глыбокая і кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей, дзіцячыя траўмы, веру, дараванне і прымірэнне, распавядае сапраўдную біяграфію Барта Міларда — 46-гадовага фронтмэна гурта Mercy Me[3], якому ў ранейшым жыцці давялося прайсці праз многія выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе.
Я магу толькі марыць выпушчаны ў ЗША 16 сакавіка 2018 года. Меў вялікі касавы поспех, касавыя зборы -- $ 85 мільёнаў па ўсім свеце, пры бюджэце вытворчасці $ 7 мільёнаў -- стаў чацвёртым найкасавейшым музычным біяграфічным[4] і шостым найкасавейшым хрысціянскім фільмам[5] за ўвесь час у Злучаных Штатах. Некаторыя крытыкі ацанілі яго як натхняльны і адзначылі як лепшы ў параўнанні з іншымі канфесійнымі фільмамі. У 2018 годзе на Dove Awards, фільм атрымаў прэмію «Натхняльны фільм года».[6]
У Беларусі прэм'ера фільма адбылася 26 красавіка 2019 года, агучаны пры падтрымцы кінапраекта Кінаконг.[3]