Яак Алік

Яак Алік
эст.: Jaak Allik
міністр культуры Эстоніі[d]
1 студзеня 1996 — 25 сакавіка 1999
Папярэднік Peeter Olesk[d]
minister without portfolio[d]
6 лістапада 1995 — 1 студзеня 1996
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 23 сакавіка 2015

Нараджэнне 8 кастрычніка 1946(1946-10-08)[1] (78 гадоў)
Бацька Hendrik Allik[d]
Маці Вольга Лаўрысцін[d]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яак Алік (эст.: Jaak Allik; нар. 8 кастрычніка 1946, Талін) — эстонскі тэатральны крытык, кіраўнік тэатра і рэжысёр, палітык. У 1995—1999 — міністр культуры Эстонскай Рэспублікі.

Сын дзеячаў эстонскага рабочага руху Хендрыка Аліка і Вольгі Лаўрысцін. Адзінаўтробны брат эстонскай вучонай і палітыка Мар'ю Лаўрысцін. Скончыў Талінскую сярэднюю школу № 22 (1965). У 1972 годзе скончыў аддзяленне сацыялогіі Тартускага ўніверсітэта.

У 1977 годзе ўзначаліў Упраўленне тэатраў Міністэрства культуры Эстонскай ССР. Быў адным з заснавальнікаў і першым галоўным рэдактарам эстонскага часопіса «Тэатр, музыка, кіно». У 1990 годзе абіраўся ў Вярхоўны Савет Эстонскай ССР, дэпутатам якога быў да 1992 года. У перыяд 1991—1995 быў мастацкім кіраўніком тэатра «Угала» ў горадзе Вільяндзі, у 2001—2003 быў дырэктарам гэтага тэатра. З 1994 года быў сябрам Кааліцыйнай партыі Эстоніі, правацэнтрысцкай партыі з ліберальным ухілам, якая распалася ў 2000 годзе.

У 1995—1999 гг. займаў пасаду міністра культуры Эстонскай Рэспублікі. У 1999—2000 гг. быў віцэ-мэрам Вільяндзі. З 2003 года з’яўляецца членам партыі «Народны Саюз Эстоніі». Выбіраўся ў Рыйгікогу 8-га і 10-га скліканняў.

  1. а б Jaak Allik // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.