Яак Йыэруйт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Jaak Jõerüüt | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 снежня 1947 (77 гадоў) |
||||||
Бацька | Sigurd-Hans Jõerüüt[d][1] | ||||||
Маці | Hella Jõerüüt[d][1] | ||||||
Жонка | Війві Луйк | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яак Йыэруйт (эст.: Jaak Jõerüüt; нар. 9 снежня 1947, Талін) — эстонскі палітык, дзяржаўны і дыпламатычны дзеяч, рэдактар, паэт, пісьменнік. Міністр абароны Эстоніі (2004—2005). Пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (2004—2005).
У 1973 годзе скончыў эканамічны факультэт Талінскага політэхнічнага інстытута (цяпер Талінскі тэхнічны ўніверсітэт). З 1970 па 1976 працаваў рэдактарам у розных газетах, выдавецтвах і бібліятэках рэспублікі, з 1977 па 1989 — у Саюзе пісьменнікаў Эстонскай ССР. У 1989—1990 гадах быў намеснікам міністра культуры Эстоніі.
Упершыню набыў палітычную вядомасць, калі ўдзельнічаў у мерапрыемствах па аднаўленні незалежнасці Эстоніі. Палітык, член Партыі рэформаў Эстоніі.
З 1991 года на дыпламатычнай рабоце ў МЗС Эстоніі. У 1993—1997 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Фінляндыі.
У 1998—2002 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Італіі (па сумяшчальніцтве — на Мальце і Кіпры).
У 2002—2004 гадах — інспектар Міністэрства замежных спраў Эстоніі.
У 2004—2005 гадах — пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
У 2006—2011 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Латвіі.
У 2011—2014 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Эстоніі ў Швецыі. Жонка — Війві Луйк.