Яан Тальтс | |
---|---|
эст.: Jaan Talts | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
19 мая 1944[1] (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 174 см[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яан Тальтс (англ.: Jaan Talts; нар. 19 мая 1944 года, пас. Масіяру, Пярнускі раён, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён і сярэбраны прызёр СССР (1969). Віцэ-прэзідэнт EWF.
Яан Тальтс нарадзіўся 19 мая 1944 года ў пасёлку Масіяру Пярнускага раёна, Эстонскай ССР. Скончыў Ціхеметсаскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1963 годзе. Выступаў за Добраахвотнае спартовае таварыства «Йыуд» (Талін). Член КПСС з 1974 года.
Выступаў у паўцяжкай (да 90 кг) і цяжкай (да 110 кг) вазе. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.