Яанус Тамківі

Яанус Тамківі
Minister of Climate[d]
5 красавіка 2007 — 5 красавіка 2011
Папярэднік Rein Randver[d]
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2011 — 23 сакавіка 2015
mayor of Kuressaare[d]
1996 — 2005
дэпутат Рыйгікогу[d]
27 сакавіка 2007 — 10 красавіка 2007
Пераемнік Урвэ Тыйдус

Нараджэнне 17 лістапада 1959(1959-11-17) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яанус Тамківі (эст.: Jaanus Tamkivi; нар. 17 лістапада 1959, Курэсаарэ) — эстонскі палітык, член Эстонскай партыі рэформаў. Мэр Курэсаарэ (1996—2005), член Рыйгікогу (2005—2015), міністр навакольнага асяроддзя (2007—2011). З 2021 года старшыня Саарэмааскай краявой думы.

Скончыў сярэднюю школу імя Віктара Кінгісепа ў Кінгісепе (1978) і Талінскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік (1983).

У 1983—1989 майстар Калгаснага будаўнічага ўпраўлення Саарэ. З 1989 па 1992 год кіраўнік аддзела рэстаўрацыі сярэднявечных храмаў Рэстаўрацыйнага ўпраўлення муніцыпалітэта Саарэмаа. З 1992 па 1996 год генеральны дырэктар акцыянернага таварыства «Тансар».

З 1996 па 2005 год мэр Курэсаарэ.

Дэпутат X Рыйгікогу з 2005 па 2007 год, старшыня камітэта па навакольным асяроддзі, пазней старшыня фракцыі Партыі рэформ. У 2007—2011 гг. міністр навакольнага асяроддзя. З 2011 па 2015 год член XII Рыйгікогу. 26 лютага 2021 года абраны старшынёй муніцыпальнага савета Саарэмаа.

Балатаваўся ў Рыйгікоку на выбарах 2023 года, набраў 790 галасоў у выбарчай акрузе № 5 (Хіу, Ляэнэ і Саарэмаа), не быў абраны. Жанаты з Евай Тамківі. У іх сыны Каспар і Карл-Хендрык і дачка Крыстэль.

Зноскі