Ябланавы хрыбет | |
---|---|
бур. Ябалhан дабаан | |
52°03′ пн. ш. 113°35′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Забайкальскі край |
Даўжыня | 650 км |
Шырыня | больш за 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | Канталацкі Галец |
Вышыня | 1706 м |
![]() |
Я́бланавы хрыбет (бур. Ябалhан дабаан) — горны хрыбет пераважна з сярэднягорным рэльефам ў цэнтральнай частцы Забайкалля, пераважна на тэрыторыі Забайкальскага края.
Даўжыня хрыбта каля 650 км, найбольшая шырыня больш за 80[1] км, найменшая шырыня больш за 20[1] км. Найбольшая вышыня — 1706 м (гара Канталацкі Галец)[1]. Складзены гранітамі, крышталічнымі сланцамі, пясчанікамі. Распаўсюджаныя сляды старажытнага зледзянення. Схілы хрыбта параслі лістоўнічнымі, хваёвымі, радзей — піхтава-яловымі лясамі. Вышэй 1300—1400 м лясы змяняюцца горнай тундрай.